![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000008289.jpg)
Спявае хор “Бацькаўшчына”
Паўстаў хор у лістападзе 1991 г. З таго часу нязменным яго кіраўніком застаецца Вера Васільеўна Кунцэвіч. Яе энергія і энтузіязм гадамі трымаюць калектыў, які складаецца з адданых спевам аматараў розных канфесій.
Рэпертуар хору “Бацькаўшчына” складаецца з народнай і духоўнай музыкі.
Яго з задавальненнем запрашаюць на свецкія мерапрыемствы і народныя святы, але пачуць спевы на беларускай мове ў выкананні хору можна і ў гарадзенскіх храмах.
На здымку: удзельнікі хору “Бацькаўшчына” пасля выступу ў царкве ў Парэччы.