Дуда і “Druvis”ў Новым замку
Этнагенез беларусаў, балцкі субстрат, этнічная рэлігія беларусаў, Крывія і Літва як асновы беларускай ідэнтычнасці, традыцыйная культура і яе перспектывы ў сучаснасці – тэмы, якія будуць абмяркоўвацца на прэзентацыі.
Удзел у імпрэзе возьмуць філосаф Аляксей Дзермант і этнакультуролаг, музыка, адзін з пачынальнікаў адраджэння дударскай традыцыі на Беларусі Тодар Кашкурэвіч. Падчас прэзентацыі ён таксама зайграе на дудзе традыцыйныя беларускія мелодыі.
Імпрэза ладзіцца 23 красавіка ў пятніцу а 17 гадзіне ў Новым замку.
Здымак з www.stigmata.name