![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000008447.jpg)
Новае судовае паседжанне па справе Элы Ласончык
11 сакавіка суд Ленінскага раёну Гродна вынес рашэнне па іску дзяўчыны да “Спецаўтагаспадаркі”, паводле якога яе патрабаванні прадстаўляць звесткі пра колькасць адлоўленых і забітых у Гродна бадзялых катоў і сабак з’яўляюцца беспадстаўнымі, і скарга была адхіленая. Эла Ласончык не пагадзілася з такім рашэннем і падала апеляцыю ў абласны суд.
Паседжанне адбудзецца заўтра ў 9.30 ранку па вуліцы Карбышава, 20 у залі №20.
“Твой Стыль” будзе адсочваць вынікі касацыйнага разбіральніцтва паміж Элай Ласончык і “Спецаўтагаспадаркай” надалей. Відэаінтэрв’ю з Элай Ласончык на “Тваім Стылі” можна паглядзець тут.