Масавая бурбалізацыя адбудзецца ў суботу

| Без катэгорыі

У сталіцы Беларусі ўжо некалькі разоў ладзіліся мыльныя феерыі. У гэтым годзе 11 красавіка ў Мінску ўсё прайшло таксама весела, калярова і ў бурбалках.

>

Гарадзенцы вырашылі далучыцца да масавага пускання бурбалак, якое дазваляе вярнуцца ў дзяцінства. Нашая моладзь не жадае адставаць ад падзей свету, і хоча ўнесці ў горад нешта рознаколяровае і запамінальнае.

 

Як мне стала вядома, 1 траўня ў 14.00 на плошчы Савецкай адбудзецца фестываль мыльных бурбалак. Прыходзьце! Ператворым свята працы ў свята адпачынку.

 

Вось рэцэпт мыльных бурбалак, для тых, хто не паспеў набыць цацку ў краме: 200 г сродку для мыцця посуду, 600 мл вады і 100 мл гліцэрыну. Усё гэта перамяшаць. Дадаць саломіну.