Мінімальны спажывецкі бюджэт падрос, праезд для пенсіянераў патаннеў

Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт для сям’і з чатырох чалавек павялічыўся на 11,5% і цяпер складае 440600 рублёў.

На аднаго чалавека ў маладой сям’і з адным дзіцём мусіць выпадаць не меньш за 455500 рублёў.

Для працаздольнага насельніцтва памер МСБ – 555650 рублёў, для пенсіянераў – 461700, студэнтаў – 433930, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – 344830, дзяцей 3-6 гадоў 423010, ад 6 да 18 гадоў – 492290.

Сям’і з чатырох чалавек выдаткі прапануецца планаваць такім чынам: харчаванне – 54,6%, вопратка і абутак – 18,3%, жыллё і камунальныя паслугі – 9,9%, транспарт, сувязь, побытавыя паслугі – 6,2%, лекі і сродкі гігіены – 1,9%.

Новыя памеры МСБ будуць дзейнічаць да канца ліпеня.

Зыходзячы з іх будзе вызначацца права грамадзян на атрыманне ільготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва і набыццё жытла.

З 1 траўня таксама пачала дзейнічаць 50% зніжка на праезд ў прыгарадным транспарце для пенсіянераў.

Для мужчын старэйшых за 60 год і жанчын, якія дасягнулі 55-гадовага ўзросту, праезд патаннеў на перыяд сезонных прац у вёсках і на лецішчах.

З 1 кастрычніка ранейшыя кошты на білеты для пенсіянераў вернуцца.

Фота з сайта www.news.open.by