Гродзенскія прадпрыемствы працуюць на склады?

Назапашванню прадукцыі, рэалізацыя якой адбываецца з вялікімі цяжкасцямі, спрыяе планавы рост прамысловай вытворчасці на прадпрыемствах вобласці.

Незапатрабаванай на Гродзеншчыне застаецца перадусім прадукцыя машынабудаўніцтва, лёгкай прамысловасці і шэрагу іншых галін народнай гаспадаркі, што ў сваю чаргу выклікае скарочаны графік працы і істотнае зніжэнне заробкаў працоўных прамысловых прадпрыемстваў.

Асноўная прычына назапашвання прадукцыі – яе незапатрабаванасць, выкліканая адпаведнымі метадамі кіравання – лічыць вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук:

– Гэты перакос, я думаю, яшчэ з сацыялізму.

На гэтым адна група людзей зарабляе, а большасць насельніцтва за гэта плаціць.

Трэба здаваць у арэнду памяшканні для нейкіх стуктур, пры гэтым кіем адганяць паважных інвестараў, якія маглі б зрабіць дзясяткі тысяч працоўных месцаў на Гродзеншчыне.

Паводле http://racyja.by

Фота з сайта http://finance.rol.ru