![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000008566.jpg)
“Катаць пальчыкі” будзе хутчэй і прасцей
Два ёсць ў Гродна і адзін ў Лідзе, аднак сканеры плануецца ўсталяваць ва ўсіх райаддзелах вобласці, паведамілі ў прэс-службе гродзенскага УУС. Апараты прыходзяць з Мінску, ад фінансавання залежыць, калі лічбавыя сканеры атрымаюць астатнія раёны. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абяцае абсталяваць усе РАУСы сканерамі для дактыласкапіі да 2014 года, паведаміў Interfax. У міністэрстве патлумачылі, што “ў першую чаргу сканеры набываюць у мэтах рэалізацыі закона “Аб дактыласкапічнай рэгістрацыі”, годна з якім за кошт ваеннабавязаных пашырыўся спіс суб’ектаў абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі”.