Два вайсковых медальёны расказалі пра сваіх гаспадароў

|

Знойдзена тры медальёна, надпісы на двух з іх атрымалася прачытаць экспертам. Пры супастаўленні запісаў з дадзенымі Цэнтральнага архіву Мінабароны РФ усталяваная інфармацыя аб асобах загінулых. Гэта былі чырвонаармейцы Іван Нікулін 1921 года нараджэння (з Ленінградскай вобласці) і Ахмет Ігембердыяў 1919 года нараджэння (з Кыргызстана).

 

Святары правялі паніхіду, пасля чаго адбыўся мітынг з удзелам ветэранаў, прадстаўнікоў Узброеных Сіл, школьнікаў. На перапахаванне прыехалі таксама сваякі загінулага салдата з Кыргызстана.

 

У Слонімскім раёне знаходзяцца 67 воінскіх пахаванняў, у якіх каля 50 тыс. загінулых. Вялікая частка іх іх – расстраляныя фашыстамі мірныя жыхары.

Паводле БелТА

Ілюстрацыя http://21200.com.ua