![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000008680.jpg)
Разам адзначыць 600-годдзе Грунвальдскай бітвы
Праўда, беларускія ўлады ставяцца да гэтага свята з насцярогаю, таму грамадскія дзеячы стварылі грамадскі аргкамітэт па святкаванню 660-годдзя Вітаўта Вялікага і 600-годдзя Грунвальдскай Перамогі. На яго чале стаў адзін з самых паважаных беларускіх гісторыкаў, 81-гадовы Анатоль Грыцкевіч.
Плануецца, што ў шэсці з Гродна на Грунвальд прымуць удзел прадстаўнікі тых беларускіх гарадоў, з якіх у 1410 годзе на Грунвальдскім полі біліся рыцары 40 харугваў. Валанцёры пачалі ўжо выраб харугваў, эскізы якіх распрацаваныя суполкай мастакоў “Пагоня”.
Паводле Радыё Рацыя
Ілюстрацыя http://www.excitingpoland.ru