У Мінску затрыманыя крэдытныя аферысты з Гарадзеншчыны

|

Крэдытаатрымальнікі атрымлівалі сваю долю ад “здзелкі” – 1 млн. рублёў.

Гісторыю махлярства апісаў карэспандэнт газеты naviny.by Вячаслаў Буткевіч.

Ён, у прыватнасці, піша:

Міліцыю здзіўляе некалькі абставінаў…

Работнікі крамаў пры афармленні рэчаў у крэдыт запісвалі ўсе дадзеныя са словаў пакупнікоў, не правяраючы месца працы і нават іх кантактныя тэлефоны.

Пры гэтым большая частка тых, на каго выпісваліся крэдыты, былі ў стане алкагольнага альбо наркатычнага ап’янення.

Такім чынам людзі, якія фактычна нідзе не працавалі, былі раней судзімымі, знешне паходзілі на асобаў без пэўнага месца жыхарства, атрымлівалі ў крэдыт тэхніку коштам у некалькі міліёнаў“.

Як паведаляе БелаПАН, зараз дакладна ўсталяваны ўдзел гарадзенцаў у 12 фактах махлярства. На думку следства, такіх выпадкаў можа быць не менш за 30. Агульная сума стратаў складае каля 35 млн. рублёў.

Абодва гарадзенцы зараз знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

 

Фота: naviny.by