Чэхія-Польшча-Беларусь: белыя плямы жыцця пад саветамі
У цэнтры ўвагі ў час дыскусіі будуць гісторыя апазіцыйных рухаў і дзяржаваў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў 1945-1989 гг., дзяржаўныя ідэалогіі, дзейнасць камуністычных спецслужбаў гэтых краінаў, трагедыі звычайных людзей, дзейнасць незгодных ва ўмовах таталітарных рэжымаў, праблемы люстрацыі.
Выступоўцы: доктар гісторыі Патрык Плескот, супрацоўнік Інстытута нацыянальнай памяці (Польшча) і доктар гісторыі Петр Роўбла, супрацоўнік Інстытута сучаснай гісторыі Акадэміі навук Чэхіі.
Дыскусія пачнецца ў 18.30 па адрасе вул. Будзёнага 48а-69.
Паводле інфармацыі “Руху “За Свабоду”
Фота: “Новая газета“