Аўтамабілісты збіраюцца байкатаваць…аўтазапраўкі
Ужо створаны адмысловы сайт «Стоп бензин!». Днямі пачнецца распаўсюд кашулек і налепак з лагатыпам акцыі.
Абурэнне ўладальнікаў аўтамабіляў выклікала чарговае падаражанне коштаў паліва: 12 траўня яны выраслі ў сярэднім на 6%.
Ініцыятары акцыі звяртаюць увагу на тое, што гэта ўжо трэцяе падаражанне за гэты год.
Гэтым разам прычынай з’яўлення новых расцэнак стала павышэнне расійскіх пошлін на нафту.
“Але чаму мы павінны купляць бензін, які выраблены з нафты, набытай для ўнутранага выкарыстання, а гэта 6,3 млн. тон нафты, якая пастаўляецца нам без пошлін?
Значыць, нас падманваюць! Чаму мы павінны пакутаваць і купляць бензін па тых коштах, якія не адпавядаюць нашаму ўзроўню прыбыткаў???” – задае рытарычныя пытанні адзін з арганізатараў акцыі на згаданым вышэй сайце.
Мяркуючы па каментарах на сайце avtogrodno.by, акцыю гатовыя падтрымаць і многія гарадзенскія аўтааматары.