“Рэтраспектыва” Пятра Янушкевіча

Дзень адкрыцця выставы, дарэчы, ужо пятай выставы мастака ў Гародні, супаў з 50-годдзем майстра, таму Пётр Янушкевіч перадусім прымаў віншаванні.

Старшыня Беларускага саюза мастакоў А. Анціпін адзначыў, што “творчасць Пятра – гэта пладатворная і шыкоўная праца, якая узбагачае сусветны і беларускі жывапіс. Яго пазнаюць не па прозвішчы на палатне, а па стылі выканання.”

Павіншаваць Пятра Янушкевіча завітаў старшыня саюзу Польскіх мастакоў на Беларусі Станіслаў Кічко, ён зачытаў ліст ад Анжалікі Борыс з пажаданнямі майстру творчых поспехаў.

Гаспадыня галерэі Марыся Мацко выказала спадзяванне, што 50 год – гэта толькі пачатак шляху Пятра Янушкевіча, які радуе вока неардынарнасцю выканання сваіх твораў.

На ўваходзе у галерэю гасцей сустракаў музыка Віталь з саксафонам, што стварала своеасаблівую і цёплую атмасферу.

Акторы лялечнага тэатра пацешылі прысутных невялічкай пастаноўкай пра жыцця і творчасць мастакоў.

Выстава Пятра Янушкевіча будзе працаваць да 1 чэрвеня.