Beautiful Vision прапануе клубны стыль

Але ўвесь мой стандартны распарадак выляцеў праз акно, а кампенсацыяй шэрай руціне аказалася бязмернае натхненне прыгожай музыкай і зносіны з цікавымі людзьмі. Вернемся да месца майго абуджэння, а такім апынуўся офіс Beautiful Vision.

 

Ужо месяц, як звычайная двухпакаёвая кватэра жыве новым жыццём, сцены гэтай кватэры прасякнуты глыбокай музыкай, свежымі ідэямі і разнастайнасцю. Тут жывуць крэатыўныя людзі з нестандартнымі поглядамі. Гэта музыкі, ды-джэі, фатографы, геймеры, журналісты, і проста людзі, якія сталі сямьёй «Beautiful Vision». Можаце называць іх братэрствам, супольнасцю, фанатыкамі, нават… «сектантамі». Аснову гэтага моцнага калектыву складаюць чатыры чалавекі: дуэт Chokko (музыкі і ды-джэі), у складзе якога рэалізуюцца Яраслау і Сяргей, Salat (ды-джэй), таленавіты хлопец, імя якога Ігар, і Igaa (музыка і ды-джэй), таксама таленавіты і таксама Ігар.

 

Маладыя і імклівыя, яны прапагандуюць Музыку, не разумеючы пад гэтым словам нешта канкрэтнае, не ставячы гэтае слова ў фарматныя межы, не спыняючыся толькі на клубным яе боку. Разнастайнасць – асноўная рыса светапогляду гэтых людзей. У бяздонным свеце музыкі яны знайшлі сябе ў такіх стылях як House, Deep House, Tech House, Dubstep, Downtempo, Techno. Іскрынка крэатыву гэтых хлопцаў утойваецца ў тым, што ў іх музыцы вы можаце пачуць усё: ад матываў прыгожага джазу да ненавязлівага вясёлага хіп-хопу. «Мы за тое, каб народ прасвятляўся. Мы імкнемся паказаць людзям, што такое акуратная музыка, – апавядае Яраслаў, – мы праводзім не толькі вечарыны, стараемся разнастаіць кола сваіх мерапрыемстваў, ладзячы нават openair-ы для невялікай колькасці людзей. У нашых планах спеюць дзённыя мерапрыемствы, такія як «Beautiful Vision Evenings», якія ўключаюць прагляды фільмаў, а таксама проста пасядзелкі, дзе людзі могуць размаўляць, атрымліваць асалоду ад цёплай атмасферы».

 

– Заўсёды імкнемся апраўдваць сваю назву, – адказвае на маё пытанне аб назве калектыву Ігар Salat, – цяпер вельмі цяжка чым-небудзь зачапіць гарадзенскую публіку і мы ствараем новыя ідэі для яе, стараючыся не ўцягвацца ў сталасць. Многія людзі імкнуццыа збегчы ад руціны, ад шэрасці, ад штодзённых клопатаў і праблем… Многія доўга не могуць пазбавіцца ад нейкага душэўнага грузу… Але калі ты трапляеш у атмасферу Beautiful Vision, ты сустракаешся з музыкай і адчуваеш прылівы выдатнага настрою. Мы хочам быць стваральнікамі ўтульнасці.

 

Ідэя аб уласнай рэзідэнцыі зарадзілася ў хлопцаў раптоўна, аднак план палёту хлопцы генерыравалі вельмі доўга. І нарэшце, пасля працяглых пошукаў, яны знайшлі месца, дзе будзе працякаць поўная сумесная праца, дзе намаганні, думкі і ідэі кожнага будуць выліваюцца ў адно цэлае. Так і пачало кіпець офіснае жыццё.

 

Пераступаючы парог «рэзідэнцыі», адчуваеш рабочую дынаміку, тут лунае дух наватарства. Галоўны пакой цалкам належыць музычнаму абсталявнню, ноўтбукам і кампутарам, з вялікіх калонак бесперапынна даносіцца музыка, тэлефон ледзь паспявае адпачываць ад размоў.

 

Працоўны графік хлопцаў вельмі напружаны, бо надыходзячая вечарына, пад назвай «Dub-Raw» ужо на носе. Увесь час вядуцца перамовы з дырэктарам арт-кафэ «Палітра», дзе і будзе праходзіць мерапрыемства. Арганізацыя прыезду моднага мінскага ды-джэя Gаamera, актыўная рэклама па горадзе і ў інтэрнэце, фінансавыя пытанні – усё гэта патрабуе старанна прадуманай канцэпцыі.

 

За галоўным сталом заўсёды «дзяжураць»: Яраслаў, які пагружаны ў чытанне новага інтэрв’ю з любімым берлінскім музыкай, Ігар Salat, які адслухоўвае новы Dubstep, дызайнер Вова, які прапануе чарговы макет для афармлення афіш або вокладак для выпуску новых рэлізаў. У чым жа эксклюзіў Beautiful Vision? Гэта не прома-група, якая арганізоўвае звычайныя вечарыны. Гэта – кааліцыя людзей, якая жыве пад эгідай «быць на адной хвалі». І да ўсяго, што вельмі важна, мае для гэтага свой офіс.

 

– Beautiful Vision была створана для таго, каб клубная культура пачала будавацца на нейкіх кітах, – гаворыць Яраслаў, – мы замацавалі такое паняцце як фэйс-кантроль, якое раней у Гродна практычна адсутнічала: якасны гук, якасная музыка. Beautiful Vision – гэта стыль, таму што мы нясем за сабой адзінства, дабро і ўсмешкі. Beautiful Vision – гэта людзі, якія прыходзяць у брудны падвал і робяць з яго чысцюткі басейн.

Ілюстрацыя http://photo.i.ua