![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000008943.jpg)
Адмыслова гарадзенскі нумар
У асноўным, аўтары тэкстаў – гарадзенцы, такія, як сам Юры Гардзееў ці Наталля Маліноўская-Франке. Але ёсць таксама і людзі, якія проста цікавяцца гістрыяй Гародні, напрыклад, Фелікс Акерман. Па словах Валеры Булгакава, прэзентацыя нумара адбылася таксама ў Мінску, Полацку і Наваполацку, дзе людзі ўжо выказалі зацікаўленасць зместам.
Як сказаў спадар Гардзееў, гэты нумар адкрывае багацце крыніц інфармацыі пра Гародню, якія знаходзяцца ў свеце. Пасля галоўны рэдактар дадаў, што кніжка таксама паказвае патэнцыял нашага горада.