Медыцына на мяжы хуткай дапамогі і турыстычнай сферы

|

У Друскінінкая ўжо ёсць багаты досвед працы па праграмах тэхнічнай дапамогі Еўразвязу. З прыцягненнем сродкаў ЕС актыўна развіваецца турыстычная і рэкрэацыйная інфраструктура, будуюцца спа-цэнтры, абнаўляецца служба хуткай дапамогі, вядзецца падрыхтоўка сямейных лекараў.

 

Ёсць намер працаваць і над партнёрскімі праектамі, якія будуць прапанаваныя Еўракамісіі для разгляду па фінансаванні.

 

Гродзенскім медыкам цікавыя праекты прафілактычнага накірунку. Гродзенскай цэнтральнай гарадской паліклінікай сумесна з установамі аховы здароўя прымежных раёнаў вобласці, а таксама літоўскіх гарадоў Алітуса і Марыямпаля падрыхтаваны праект трансмежнага супрацоўніцтва па каардынацыі аказання экстранай дапамогі ў прымежнай зоне. Праект коштам 1 млн. еўра разумее набыццё абсталявання для прыёмных покояў і машын хуткай дапамогі.

Па інф. БелТА

На фота (http://www.8chudosveta.com): санаторый «Эгле» ў Друскінінкаі