Квіткі на цягнікі беларускай чыгункі можна будзе набываць праз Інтэрнет

Запусціць сістэму Інтэрнет-продажу плануецца да канца гэтага году.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела пасажырскай службы БЧ Андрэй Кашко.

Скончылася вопытная эксплуатацыя першай чаргі сістэмы продажу праязных дакументаў праз Інтэрнет, у якой можна атрымаць даведкавую інфармацыю пра расклад руху, наяўнасць свабодных месцаў, кошту праезда, маршруце. Хутка гэтая інфармацыя будзе адкрытая шырокаму колу карыстальнікаў транспартных паслуг, паведамляе БЕЛТА.

Такая паслуга ўжо дзейнічае з мінулага году ў Расіі, продаюць праз Інтэрнет квіткі ў Польшчы. Пакуль БЧ прапануе on-line расклад руху цягнікоў, а таксама браніраванне квіткоў праз Інтэрнет.

На здымку: так выглядае элктронны квіток расійскай чыгункі