У перыяд крызісаў кіраваць дзяржавай павінны эканамісты

|

«Твой стыль» звярнуўся за каментаром да старшыні Гродзенскай абласной АГП Юрыя Істоміна:

 

– Вельмі годная кандыдатура балатавацца ў прэзідэнты не толькі ад АГП, але і стаць адзіным кандыдатам ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Гэта чалавек – малады, вельмі энергічны, адукаваны, з багатым досведам. Акрамя таго, у перыяд эканамічнага крызісу, дакладней – асабліва ў перыяд эканамічнага крызісу, кіраваць краінай павінны людзі, якія выдатна разумеюць прыроду эканамічных з’яў, іх уплыў на грамадства… У Раманчука тут – бясспрэчная пазіцыя.

 

Па рашэнні палітсавету старшыня АГП Анатоль Лябедзька таксама будзе ўдзельнічаць у дадзенай прэзідэнцкай кампаніі. Прадстаўляя сваю праграму, Я.Раманчук адзначыў, што яна праграма дазволіць «захаваць лепшае, што ёсць на рынку працы і ў эканоміцы Беларусі, а таксама квітнець краіне без апекі наменклатуры». Гаворачы аб сваіх намерах павялічыць у краіне колькасць працоўных месцаў на 1 млн, ён падкрэсліў, што адным з крокаў з’яўляецца павелічэнне да $120 дапагі па беспрацоўі.

 

У часе прэзідэнцкай кампаніі АГП будзе працаваць камандай. Касцяк каманды – лідэр АГП А.Лябедзька, экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі Станіславаў Багданкевіч, экс-міністр працы і сацабароны Аляксандр Соснов, экс- кіраўнік калгасу «Рассвет» Васіль Старавойтаў.