Гарадзенская харугва рушыць на Грунвальд
Аўтобус на 49 месцаў накіруецца з Гародні на Грунвальдскае поле 16 ліпеня раніцай.
Усё самае цікавае адбудзецца 17 ліпеня: рэканструкцыя гістарычнай бітвы, фэст фольк-музыкі.
Дамоў гарадзенская група выедзе раніцай 18 ліпеня.
Кошт паездкі для аднаго чалавека складзе каля 35 долараў.
За месца ў намётавым мястэчку давядзецца асобна заплаціць 10 злотых.
Неабходна ўзяць з сабой спальнік, а, па магчымасці, паклапаціцца і пра месца ў намёце.
Эдуард Дмухоўскі, арганізатар вандроўкі:
“ Калі хто яшчэ не паспеў запісацца, раю паспяшыць, засталося толькі шэсць вольных месцаў.
Візавай падтрымкі мы не аказваем, таму запісваем у групу тых, хто ўжо мае польскую візу.
Кожны ўдзельнік гарадзенскай харугвы атрымае ў падарунак кашульку – іх мы адмыслова замовілі да 600-годдзя Грунвальда”.
Запісацца ў вандроўку можна, звярнуўшыся па тэлефоне + 375 (152) 74 44 28 альбо на эл.пошту [email protected] .
На фота: фрагмент карціны Войцэха Коссака “Грунвальд”.