Кантрабандысты на роварах
Двух невядомых на роварах памежнікі заўважылі падчас начной аперацыі ў Воранаўскім раёне на лясным кавалку мяжы па-за пунктамі пропуску.
Яны рухаліся ў бок Літвы.
Убачыўшы памежнікаў, парушальнікі збеглі, кінуўшы і ровары, і кантрабандны тавар.
Восем скрыняў, у якіх знаходзілася 4 тысячы пачак цыгарэт перададзены супрацоўнікам Ашмянскай мытні.
Асобы начных раварыстаў вызначаныя.
Паводле http://belta.by/
Фота з сайта http://www.diary.ru