![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000009261.jpg)
З пажару ў гродзенскім інтэрнаце эвакуявалі 30 чалавек
Узгаранне адбылося ў жылым пакоі на сёмым паверсе дзевяціпавярховага будынку. Агонь панішчыў маёмасць у пакоі, а з-за задымлення выратавальнікі эвакуявалі 30 чалавек, у тым ліку дзіцёнка. Мяркуецца, што прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрычных сетак.