Гродзенскіх камунальшчыкаў схапілі за руку

|

У кішэнях гродзенскіх камунальшчыкаў знікла больш за 300 мільёнаў рублёў, а з бюджэта былі атрыманыя субсідыі.

У іншых беларускіх рэгіёнах супрацоўнікі Дзяржкантроля таксама знайшлі значныя злоўжыванні.

У Талочыне, напрыклад, камунальшчыкі “спалілі” электраэнергіі на 200 мільёнаў звыш нормы, у той час як мерзлі выхаванцы мясцовага дзіцячага садка, а тэмпература ў некаторых кватэрах не падымалася ўзімку вышэй за 14 градусаў цяпла.

На 62 мільёны падманулі на тарыфах па перапрацоўцы смецця жыхароў магілёўскіх кватэр.

Атрыманыя незаконныя сродкі некаторыя кіраўнікі спісвалі на даўно зніклыя артыкулы: выхаваўчую і фізкультурна-аздараўленчую работу.

Асабліва вызначылася ЖРЭА №2 Фрунзенскага раёна Мінска: праігнараваўшы паўсотні прадпісанняў на капрамонт, кіраўніцтва ЖРЭА грошы з адлічэнняў насельніцтва на правядзенне рамонта выдаткоўвала на набыццё кампутараў, чайнікаў і нават праяздных, прыхапіўшчы такім чынам 77 мільёнаў.

Па выніках учарашняй нарады ў камітэце Дзяржкантроля 127 кіраўнікоў атрымаюць вымовы, 54 заплацяць штраф, дваім пагражае пазбаўленне волі.

Паводле http://ont.by

Малюнак з сайта http://caricatura.ru