![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000000640.jpg)
«Мы абураны рашэннем беларускіх уладаў…»
Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай учора заяве арганізацыі. Камітэт абароны журналістаў таксама заклікае правесці расследаванне па факце пагроз у адрас журналіста і яго сям’і. «Мы абураны рашэннем беларускіх уладаў пакараць Анджэя Пачобута за яго крытычныя рэпартажы пазбаўленнем акрэдытацыі, — заявіла прадстаўнік камітэта Ніна Агніянава. — Замест таго каб пераследаваць журналіста, які выконвае сваю работу, улады павінны расследаваць пагрозы ў адрас яго самога і яго сям’і».
Рашэнне беларускага МЗС ён мае намер абскардзіць у судзе.
ТС паводле інф. БАЖ