Запрашаюць на раскопкі і рэстаўрацыю
Загадчыца аддзела археалогіі Натальля Кізюкевіч:
– На гэтай пляцоўцы ніколі не капалі. Гэта першая спроба ўдакладніць стратыграфію і характар культурнага слоя ў гэтым месцы. Калі пашчасціць, можам знайсці і пабудовы, але на такой невялікай пляцоўцы нешта прадказаць цяжка. Даследчыкі пішуць, што ў ХІІ стагоддзі тут было неўмацаванае паселішча, пасад, – хочацца гэта ўдакладніць.
У раскопках, якія ў 90-ыя гады на тэрыторыі замка ладзіў А.Краўцэвіч, былі знаходкі матэрыялаў канца ХІІ стагоддзя. Сёлетнія раскопкі працягнуцца каля 20 дзён. Арганізатары запрашаюць далучыцца да працы валанцёраў. Калі нехта хоча паўдзельнічаць у раскопках – звяртайцеся ў аддзел археалогіі музею ў Новым замку.
align=”left” >А моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта» запрашае прыняць удзел у кароткатэрміновым праекце EVS у Беларусі. Мэтай праекту з’яўляецца рэстаўрацыя замку ў Любчы каля Наваградку. Валанцёры з Беларусі і Польшчы цягам месяцу будуць жыць каля замку, які будуць рэстаўраваць. Гэта выдатны шанец пазнаёміцца з гісторыяй і культурай Беларусі. У праекце запланаваныя інтэграцыйныя заняткі, культурна-гістарычныя трэнінгі. Дата правядзення праекту – з 15 ліпеня да 15 жніўня.
Заяўкі на ўдзел разам з рэзюмэ і суправаджальным лістом, а таксама свае пытанні дасылайце на эл. адрас: [email protected].
Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны