![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000009412.gif)
Аўтакіно на Юбілейцы адкрыла сезон
Спецыяльна абсталяваная кінапляцоўка з вялікім экранам усталявана ля выратавальнай станцыі.
Як паведамілі “Твайму стылю” у адміністрацыі кінатэатра “Усход”, які ладзіць кінапаказы на прыродзе, кошт сеанса – 10 тыс. рублёў з аўтамабіля.
Адрыццё сезона, якое адбылося ў мінулую пятніцу, сабрала багата гледачоў.
Кінасеансы на Юбілейцы адбываюцца па пятніцах, суботах і нядзелях. Пачатак паказу – 22.30.
Аўтакіно на Юбілейцы працуе ўжо шосты год.