У Гродне адбудзецца “фотапаляванне” па матывах твораў Быкава

|

Ахвотным узяць удзел у гульні трэба мець падключэнне да інтэрнэту, праз які будуць давацца заданні, а таксама лічбавы фотаапарат.

Падрабязней з умовамі фотапалявання можна пазнаёміцца тут.

19 чэрвеня Васілю Быкаву, які доўгі час жыў у Гродне, споўнілася б 86 гадоў.

Каля 5 тысячаў гарадзенцаў падпісаліся ў апошнія месяцы за тое, каб надаць імя пісьменніка адной з вуліц у Гродне.