Вуліца, якая носіць імя забойцы

|

Гісторыя пачалася з артыкула ў “Газеце Слонімскай”, падрыхтаванага вядомым журналістам і краязнаўцам Сяргеям Чыгрыным.

Менавіта ён прыдаў галоснасці гісторыю Пятра Войкава (1888-1927), які браў удзел у забойстве самога цара, ягонай жонкі, 14-гадовага сына, дачок, доктара Боткіна, служанак Харытонавай і Дзямідавай.

Войкаў таксама рыхтаваў сукно, газу і кіслату для знішчэння трупаў. Пасля расправы над царскай сям’ёй кат Войкаў зняў з аднаго трупа пярсцёнак і хваліўся ім, маўляў, ён прыкончыў уладароў ненавіснай імперыі.

Журналіст высветліў, што настаяцець царквы прападобнага Афанасія Брэсцкага, якая знаходзіцца на вуліцы Войкава, айцец Уладзімір некалькі гадоў таму звяртаўся ў Слонімскі райвыканкам, каб перайменаваць вуліцу Войкава, але безвынікова.

Як паведамляе “Газета Слонімская”, жыхары вуліцы Войкава і суседніх вуліц сабралі і перадалі днямі ў Слонімскі райвыканкам больш за 50 подпісаў, каб вуліцы Войкава надаць іншае імя.

На думку Сяргея Чыгрына, вуліца магла б атрымаць імя аднаго з выбітных людзей, якія жылі ў Слоніме. Напрыклад, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гг. на Слонімшчыне Міхала Валовіча, альбо Антона Неманцэвіча — экзарха беларускіх грэка-католікаў, які жыў і служыў у 1930-х гадах у Альбярціне і выдаваў часопіс “Да злучэння”.

Артыкул Сяргея Чыгрына і водгукі чытачоў можна прачытаць тут:

http://www.gs.by/ru/10/10/197/

http://www.gs.by/ru/14/10/304/

Фота: “Газета Слонімская”