Да ўдзелу ў ганаровай вахце гатовы?

Першы раз заступяць на ганаровую варту 3 ліпеня навучэнцы кадэцкіх класаў 33 і 28 гродзенскіх школ. З пачатку навучальнага году ў гродзенскіх школах будуць адбывацца конкурсы-агляды, на якіх абяруць самых лепшых вучняў 9-11 класаў для ганаровай вахты.

 

Лепшыя навучэнцы ў вучобе, паводзінах, удзелу ў грамадскім жыцці, веданні гісторыі Гродзеншчыны школа пасля прадставіць на Тыдзень вахты памяці на пост №1 – каля Вечнага агню ў парку Жылібера. Кожная школа будзе прадстаўляць сваю ганаровую варту ў складзе 20 маладзёнаў на тыдзень цягам навучальнага году. Такім чынам, у ганаровай вахце возьме ўдзел кожная гродзенская школа, – паведаміла карэспандэнту “Твайго Стыля” галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі гарвыканкама Таццяна Жышко.

 

Зараз для будучых удзельнікаў вахты памяці шыецца форма. Пасля адбору настаўнікі фізкультуры, спецыяльнай падрыхтоўкі будуць трэніраваць абраных навучэнцаў, як выконваць рытуалы. Самі настаўнікі адпаведныя інструкцыі атрымаюць на адмысловай нарадзе ў гарвыканкаме.

На здымку: ідзе трэніроўка ўдзельнікаў ганаровай вахты.

alt=”ганаровая вахта” >

Здымак Вітаўта Рудніка