Любіш Індыю – сачы за кішэняй
За некалькі дзён у наведвальнікаў індзійскай выставы, што ладзіцца ў Лядовым палацы, знікла два мільёны шэсцьсот сорак тысяч беларускіх рублёў і чатыры банкаўскія карткі.
У выніку ахвярамі злодзея-кішэнніка стала 11 гродзенцаў.
Выставу з Індыі праводзяць у Гродна ўжо некалькі год, але выпадкі масавага крадзяжу назіраюцца ўпершыню.
Здымак Юлі Катаржынскай