![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000000701.jpg)
Аперацыя “Вьетнам”
Аперацыю па выяўленні і перакрыцці канала нелегальнай міграцыі памежнікі праводзілі сумесна з супрацоўнікамі КДБ. Акрамя шасці нелегалаў затрыманыя два арганізатары, якія таксама з’яўляюцца грамадзянамі Вьетнама. Затрыманыя прыехалі ў Беларусь на цягніку з Расіі.
Вядома, што адзін з арганізатараў ужо быў двойчы асуджаны на тэрыторыі Беларусі – у 2003 годзе па артыкуле за рабаўніцтва, а ў канцы мінулага году быў дэпартаваны на 10 гадоў за сістэматычнае парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі краіны.
У адносінах да арганізатараў узбуджана крымінальная справа.
На здымку: затрыманыя нелегалы.
Фота prosto-free.livejournal.com