Зараз Ліду будзе слухаць уся Гарадзенская вобласць

Лідскае тэлерадыёаб’яднанне мае доўгатэрміновую канцэпцыю развіцця рэгіянальнага тэлебачання і радыё ў лічбавым фармаце.

З пачатку  ліпеня Лідскае радыё пачало вяшчаць у FM-дыяпазоне на новай частаце 94,3.

У сувязі з пераходам на іншую частату, зменіцца і сетка праграм, а навіны стануць штогадзіннымі.

Лідскае тэлебачанне тройчы перамагала ў нацыянальным конкурсе “Тэлевяршына”.

Зараз ягоныя праграмы транслююцца ў чатырох раёнах вобласці, у тым ліку ў Іўеўскім, Воранаўскім і Дзятлаўскім.