Рэпарцёры без межаў заклікаюць спыніць пераслед журналістаў

Па меркаванні “Рэпарцёраў без межаў”, на працягу апошніх месяцаў пачасціліся рэпрэсіі, скіраваныя супраць крытычна настроеных журналістаў і простых карыстальнікаў Інтэрнету.

– Рэпарцёры ўсё часцей трапляюць на допыты, іхнія інфармацыйныя матэрыялы канфіскуюцца, а заканадаўчыя нормы ўсё болей абмяжоўваюць права на свабоду выказвання меркавання ў Сеціве. Падобна, як з друкаванымі СМІ, дзяржава збіраецца захапіць кантроль і над Інтэрнетам – цытуе Нямецкае інфармацыйнае агенцтва.

Аўтары дакумента нагадваюць пра разгром офісу “Хартыі” 16 сакавіка гэтага году і пераслед журналісткі рэсурсу Наталлі Радыёнавай. У той самы час, абноўлены тэкст дакумента, пра які днямі казаў кіраўнік УП “Надзейныя праграмы” Юры Зісер, напаўняе аптымізмам.

Ёсць верагоднасць, іншыя краіны скарыстаюцца з досведу Беларусі па абмежаванні доступу да супрацьпраўнага кантэнту.