![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000009841.jpg)
Кваліфікацыю падцвердзілі за чатыры з паловай мільёны
Змяніўшы інфармацыю на галоўнай старонцы, юнак нават не адмаўляў сваёй віны, калі супрацоўнікі КДБ аператыўна яго знайшлі.
Свае дзеянні хакер лічыў дзіцячым жартам. Аднак суд Кастрычніцкага раёна з ім не пагадзіўся.
Штраф у чатыры з паловай мільёны рублёў, прызначаны юнаку, можна лічыць за лёгкае пакаранне. Бо згодна з артыкулам “Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі”, па якой праходзіла справа, можна было чакаць пакарання да двух год пазбаўлення волі.