Метэаралагічна небяспечнае надвор’е чакаецца на гэтым тыдні

На Гродзеншчыне заўтра чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы і парывы ветра да 15-20 метраў у секунду. Акурат пры такіх парывах паваліла дрэвы і пазрывала дахі ў дамах у Лідзе.

Заўтра па заходніх тэрыторыях магчымы туман. Тэмпература да канца тыдня чакаецца да +34 градусаў удзень. Такое анамальна гарачае надвор’е сіноптыкі называюць “мэтэаралагічна небяспечным”.