Уплыў Нямноўскай ГЭС на наваколле будзе мінімальны

|

У справаздачы пералічаны мерапрыемствы, неабходныя для абароны экасістэмы.

Гэта інжэнерныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы ложа водасховішча, абароне ад затаплення і падтаплення палеткаў і жылых дамоў, будаўніцтва дамб, замацаванне адкосаў дзеля прадухілення перафармавання берагоў, будаўніцтва насосных станцый.

Праз 90 год пасля стварэння водасховішча плануецца правесці даследванне яго дна, каб своечасова ачысціць ад наносаў.

Навукоўцы прааналізавалі ўплыў ГЭС на паветра, мікраклімат, зямельныя і водныя рэсурсы, біяразнастайнасць і вырашылі, што ён будзе практычна незаўважны.

Між тым, падчас грамадскага абмеркавання магчымых наступстваў будаўніцтва Нямноўскай ГЭС, якое адбылося 10 сакавіка ў Гародні, былі агучаныя страты для прыроды – знікненне каля 25 гектараў каштоўнага лесу,асобных відаў раслін і жывёл, якія жывуць на гэтай тэрыторыі.

Так, толькі магчымыя страты ад смерці рыбы ацэненыя больш як у міліярд рублёў.