Праграма для маладых журналістаў

| Без катэгорыі

У міжнародных групах, удзельнікі будуць рабіць інтэрв’ю з маладымі людзьмі з Нямеччыны, Польшчы і Беларусі, якія з пункту гледжання правоў чалавека належаць да адной з найбольш уражлівых сацыяльных груп.

 

Удзельнікі будуць мець магчымасць падзяліцца сваім досведам праз Twitter, змогуць стварыць блог і дадаваць фотаздымкі да дакладаў.

 

У канцы візіту удзельнікі ў кожнай краіне напішуць артыкулы на роднай мове. Артыкулы і фатаграфіі з тура будуць апублікаваны на спецыяльнай пляцоўцы. Потым на падставе справаздач і фатаграфій, арганізатары створаць газету «Spotlight» і арганізуюць выставу.

 

Даследчыя туры і навучанне будуць адбывацца ў рамах праграмы семінараў па метадах журналістыкі, фатаграфіі і правоў чалавека. У праграме таксама лекцыі экспертаў («Рэпарцёры без межаў», Amnesty International), дыскусіі і інтэграцыйныя гульні. У выпадку непаўнагадовых удзельнікаў, арганізатары могуць у часе падарожжа гарантаваць ім апеку дарослага трэнера. Акрамя таго, у часе даследванняў, удзельнік будзе атрымліваць дапамогу ад выкладчыкаў.

 

Рабочай мовай з’яўляецца ангельская.

 

Удзельнікі: па 6 удзельнікаў з Нямеччыны, Польшчы і Беларусі ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў, у якіх ужо ёсць першы вопыт у журналістыцы, і якія цікавяцца новымі ведамі, любяць фатаграфаваць і маюць жаданне падарожнічаць.

 

Другая частка праекту будзе праходзіць у Беларусі (дата будзе вызначаная па ўзгадненні з удзельнікамі), а трэцяя – 15-21 сакавіка ў Польшчы.

 

Плата за ўдзел у першым сэмінары (праграма, пражыванне, поўны пансіён) складае 50 эўра за польскага ўдзельніка, 80 эўра для ўдзельнікаў з Германіі, 30 эўра для ўдзельнікаў з Беларусі. Кошты падарожжа да в. Крыжовай, будуць часткова пакрытыя.

 

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 31 ліпеня. Бланк заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы www.kreisau.de//projekte/journalisten.html

 

Дадатковая інфармацыя: Ніна Людерс, [email protected] , тэл.: +49-30-53836362.