Сёння Лукашэнка прыязджае на Гродзеншчыну
Прэзідэнту дакладуць пра эканамічны і вытворчы стан прадпрыемства ў сучасных фінансавых умовах, а таксама пра рэканструкцыю вытворчых магутнасцяў “Гродна Азота”. Запланаванае і паседжанне пра стан і перспектывы развіцця прадпрыемства, перадае БЕЛТА.
Не абміне Аляксандр Лукашэнка і ход уборачных работ на Гродзеншчыне, а таксама заслухае даклады мясцовых кіраўнікоў пра эканамічнае і сацыяльнае развіццё рэгіёна і Гродна ў прыватнасці.