Спаборніцтва для аматараў ровара ў дысцыпліне крос-кантры

|

 

Удзельнічаць у спаборніцтве могуць асобы, якія ўжо маюць 18 гадоў, а для тых, хто не дасягнуў гэтага ўзросту, неабходна ўзяць распіску ад бацькоў. Спартсмены-прафесіяналы таксама могуць удзельнічаць у гонцы, але па-за асноўным залікам.

Як адзначаюць арганізатары спаборніцтва, галоўная мэта гонкі – папулярызацыя веласпорту сярод аматараў і пачынаючых спартсменаў, а таксама сустрэча аднадумцаў і новыя знаёмствы. Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе адбывацца на месцы з 09.30 да 09.55 Унёсак складае 5000р. Пераможцы пасля падсумавання вынікаў атрымаюць узнагароды.