Намалюйма лагатып Аўгустоўскага канала і Гродзеншчыны

У конкурсе могуць узяць удзел усе ахвотныя. Для гэтага трэба даслаць заяўку на адрас [email protected], эскізы лагатыпаў на папяровым і электронным носьбітах з апісаннем. Пераможцу ў кожнай намінацыі вызначаць шляхам галасавання членаў камісіі, куды ўвойдуць спецыялісты сферы турызма, гісторыкі, мастакі і дызайнеры. Выканаўцы лепшых лагатыпаў атрымаюць прэміі ў памеры 25 базавых велічыняў (на дадзены момант – 875 тысяч рублёў).

 

Права на размяшчэнне і выкарыстанне эскізаў перадаецца пры гэтым упраўленню фізічнай культуры, спорта і турызма аблвыканкама. Па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення Таццяны Лідзяевай, лагатыпы атрымаюць шырокае выкарыстанне. Яны будуць суправаджаць сувенірную, друкаваную прадукцыю і інш.

 

Раней адзінага сімвала ў Гродзенскай вобласці не было, таму найчасцей на сувенірнай прадукцыі з Гродна змяшчалася выява аленя святога Губерта або адзін з гродзенскіх храмаў. Арганізатары падкрэсліваюць, што лагатып мусіць сімвалізаваць менавіта турыстычныя магчымасці Аўгустоўскага канала і Гродзеншчыны. Гэты адзіны сімвал павінен павысіць якасць рэкламна-інфармацыйнага суправаджэння турыстычнага патэнцыялу Гродзеншчыны.

 

Казаць пра тое, што Гродзеншчына не мела дагэтуль свайго адзінага сімвала, не зусім правільна. У 2007 годзе указам прэзідэнта быў зацверджаны герб Гродзенскай вобласці, якія ўяўляе з сябе французскі шчыт, у чырвоным полі якога змешчаны залаты зубр. Зверху на гербе выяўленая гарадская карона. У аснову гэтага герба быў пакладзены герб Гродзенскай губерніі, атрыманы ў 1878 годзе па указе расейскага імператара Аляксандра ІІ. Цікава, што гістарычны герб Гродзенскай губерніі 1802 года меў дзве выявы на шчыце – у верхняй яго частцы на чырвоным полі змяшчаўся вершнік ў латах на белым кані, які скача ў правы бок, на ніжнім полі шчыта быў намаляваны зубр. З герба 1878 года вершнік знік, зубр “азалаціўся” і з’явілася імператарская карона, а шчыт пачалі абвіваць дубовыя галінкі, перавітыя Андрэеўскай стужкай. На гербе Гродзенскай вобласці 2007 года змянілі толькі карону – імператарскую на гарадскую.

 

alt=”Image 10269″ >

 

Выявы з heraldry.hobby.ru