Ціхан і Дзевятоўскі другім разам падымуцца на п’едэстал

Разам з медалямі ім павінны вярнуць страты ў памеры 50 тысяч еўра.

 

Цяжба спартсменаў з Міжнародным алімпійскім камітэтам, які абвінаваціў атлетаў у прымяненні допінгу, цягнулася з 2008 году. Ціхан і Дзевятоўскі не пагадзіліся з абвінавачваннямі і вырашылі даказаць сваю невінаватасць.

 

У выніку Спартыўны арбітражны суд у Лазанне, дзе спартсмены аспрэчвалі рашэнне дысцыплінарнай камісіі МАК аб пазбаўленні іх медалёў, вынес рашэнне на карысць беларусаў. Вадзіму Дзевятоўскаму вернуць ягоны срэбраны медаль, Івану Ціхану – бронзавы.

Здымак з http://naviny.by