На Гродзеншчыне здымаюць чарговы фільм

Падзеі адбываюцца ў 1941 годзе і 2009 гадах. У лістападзе 1941 года НКУС адпраўляе груз пад аховай з блакаднага Ленінграда ў Маскву. На яго перахоп выходзіць спецгрупа пад камандаваннем маёра Цэллера, супрацоўніка нямецкага інстытута “Аненербэ”.

 

Экранізацыю фільма робіць творчая група беларуска-расейскага прадусара Глеба Шпрыгава, вядомага па серыялах “В июне 41-го” і “Снайпер”. У “Немцы” задзейнічаныя вядомыя акторы з Польшчы, Нямеччыны, Расеі і Беларусі. У галоўных ролях – нямецкі актор Маркус Кунцэ і расейскі Данііл Страхаў. Рэжысіруе фільм Аляксандр Яфрэмаў.

 

З іншых зорак у здымках задзейнічаныя расейскія акторы Анатоль Кузняцоў, Вікторыя Талстаганава, Вілле Хаапасала і іншыя. Для масавых сцэнаў запрашалі на здымкі мясцовых жыхароў, а таксама смаргонскіх памежнікаў і выратавальнікаў з райаддзела МНС.

 

На Смаргоншчыне здымачная група будзе працаваць 2 тыдні – у асноўным у маёнтку Агінскіх. Увагу кіношнікаў прыцягнула не яго гістарычнае мінулае, а набліжаныя да вайсковых абставіны – голыя сцены, вузкія вокны. Здымкі будуць рабіцца таксама ў Маскве і Мюнхене. На экраны фільм “Немец” выйдзе 9 мая наступнага году.

Паводле grodnonews.by

На фота: здымкі фільма “В июне 41-го…”