І на руінах Карфагену…

| Без катэгорыі

Зразумела, што ў кожным горадзе ёсць і еўрапейскія крамкі… Але нават старажытная крэпасць Медына ператвораная ў вялізны кірмаш, дзе можна набыць амаль усё, што спатрэбіцца ў жыцці.

 

Вось мая маленькая тунісская «фотасправаздача»…

Сёння наведаць Карфаген усіх мінулых эпох можа любы госць Тунісу

Але агледзець у Карфегене ўсё не ўдаецца практычна нікому – на частцы аб’ектаў дагэтуль ідуць раскопкі

Невядома, колькі тысячагоддзяў налічвае гэтая мазаіка на сценах Карфагену.

 Такія вось гістарычныя «графіці»

Цяперашні прэзідэнт Зін эль-Абідзін Бэн Алі – амаль праз кожныя 50 метраў і ўжо поўных 23 гады. У 2002 годзе пад выглядам барацьбы з тэрарызмам быў праведзены рэферэндум аб унясенні ў канстытуцыю паправак, якія адмяняюць абмежаванне колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў і ўзроставы цэнз для кандыдата ў прэзідэнты. Так што застанецца ён да сканчэння веку. Свайго, зразумела…

>

Ноч у Медыне. Поўня…  

Карнавал у Дзень абвяшчэння рэспублікі – 25 ліпеня.

«Карнаваляць» і не саромеюцца аголеных попкаў таксама арабкі, але тут іх прылічваюць да катэгорыі «жанчыны легкіх паводзін». Не Бразілія, нарэшце…

Звычайныя прадстаўнікі насельніцтва – арабы (97%) і выглядюць яны так

Жанчыны нават прымаюць водныя працэдуры цалкам «упакаваныя»

Усе пляжы свету падобныя адзін да аднаго. Галоўнае, каб быў настрой!

Штыль. Яхты нават не варушацца

«Russia» прадстаўлена тут вось такім прыкладам кафе

Усход – справа не толькі тонкая, але і рэзкая

Што можна набыць ў гэтах завалах? Ды ўсё, што заўгодна!

Якому філосафу ці антычнаму герою належыць тулава я не ведаю, але, спадзяюся, мая галава за дзве хвіліны не абразіла яго памяці

У гэтым прыватным музеі можна паспрабаваць адчуць мусульманства

Такія вось клумбы ў Тунісе

Гэты лайнер больш падобны да неверагоднага вадзянога гатэлю. На ім кожны дзень у Туніс «прыходзяць» турысты з Італіі.