Жывое партнёрства

| Без катэгорыі

У межах свята адбыўся канцэрт мастацкай самадзейнасці, працавала алея майстроў, была арганізаваная выстава-продаж «Залесскага падворку».

У канцэрце прынялі ўдзел калектывы мастацкай самадзейнасці з самой вёскі, са Смаргоні, прыехалі госці з Латвіі, Літвы і Польшчы. А яшчэ адбыўся круглы стол на тэму «Дыялог, партнёрства і сумесны ўдзел у рашэнні пытанняў устойлівага развіцця сельскіх супольнасцяў», арганізаваны Міжнародным гуманітарна-асветніцкім фондам «Жывое партнёрства» і мясцовай ініцыятыўнай групай. Гэта – праект Алы Шыцікавай, старшыні сельсавета Залесся.

 

Акрамя таго, у весцы зарэгістраваны дабрачынны фонд «Паўночныя Афiны». Фонд мае свой разліковы рахунак, на які можна адпраўляць сродкі для рэстаўрацыі сядзібы Агінскіх. Вось гэты рахунак: р/р 3015023420012 АСБ Беларусбанк, г. Смаргонь код 504, УНН 590374352. Прэзентацыі фонду праходзяць у Маладзечна, Смаргоні, Ашмянах. У асноўным – у дзяржустановах адукацыі.

>

Распаўсюджванне інфармацыі аб дабрачынным фондзе Залесся дае шанец, што ўсёткі сродкі знайдуцца і сядзіба пачне рэстаўравацца, а не будзе выкарыстоўвацца толькі як пляцоўка для кірмашоў.