Беларускі фэст на Беласточчыне
Вядомы бардаўскі фестываль пройдзе 22-24 кастрычніка ў Бельску, Беластоку, Гайнаўцы, Орлі ды іншых гарадах і мястэчках Падляшша.
Сярод традыцыйных гасцей фэста такія вядомыя спевакі як Алесь Камоцкі, Зміцер Вайцюшкевіч, Віктар Шалкевіч, Кася Камоцкая, Таццяна Беланогая, Лявон Вольскі. Апошнія гады фестываль пашырыў стылістычныя межы: цяпер там адбываюцца не толькі выступы бардаў, але таксама акустычныя канцэрты рок-выканаўцаў.
Для ўдзелу ў адборачным канцэрце на конкурсную праграму, які пройдзу ў Мінску, выканаўцы мусяць даслаць заяўку на ўдзел разам з дэма-запісам на паштовую скрыню [email protected] да 10 верасня 2010 году ўключна.
Удзельнікі з польскага боку павінны дасылаць свае трэкі на адрас [email protected].
Малюнак music.fromby.net