У суботу адбудзецца фестываль паветраных змеяў

Прыняць удзел можа кожны жадаючы. Абвешчаныя намінацыі: найпрыгажэйшы, найбольшы, самы маленькі, той, што ўзляціць вышэй за астатніх і самы вясёлы змей. Пераможцаў у намінацыях чакаюць узнагароды.

Гэта ўжо трэці фестываль, што ладзіць Аматарскае Аб’яднанне “Геншыкен”, сумесна з гродзенскай Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыяй выратавальнікаў-пажарных.  

Надвор’е абяцае быць ідэальным для свята паветраных змеяў: тэмпература +19 С, хуткасць ветру 4 метры ў сэкунду.