Копію абраза для Сынкавіцкай царквы напісалі афонскія манахі

Пра гэта паведаміў для сайта sobor.by настаяцель храма протаіерэй Арсеній Ананка. Ікону прывязуць з Грэцыі 31 жніўня ў дзень з’яўлення абраза.

 

Святары адзначылі, што афонская ікона “Усецарыца” з’яўляе сваю моц супраць магічных чараў, захапленне якімі распаўсюдзілася па хрысціянскім свеце. Гэтая ікона праславілася рознымі цудамі і вылечвае ад хваробаў сучаснай цывілізацыі – анкалогіі, наркаманіі, СНІДу.

 

Святары таксама адзначылі, што “ікона, напісаная з выкананнем канонаў і асвячаная на першавобразе, атрымлівае такую ж боскую благадаць і моц, як і арыгінал.

Святочная сустрэча абраза пачнецца ў 8.45.

 

Сынкавіцкі храм-крэпасць, дзе будзе захоўвацца абраз, пабудаваны ў пачатку 15 стагоддзя і ўнесены ў спіс архітэктурных помнікаў сусветнага значэння ЮНЭСКА.

 

Гэта ўжо не першы абраз, напісаны афонскімі манахамі і прывезены ў Беларусь. У траўні гэтага году копію цудатворнай іконы Божай Маці “Скорапаслушніцы”, якую напісалі афонскія манахі, прывезлі ў Менск.

Здымак з www.sobor.by