Гарадзенцы «пабілі» фінаў

|

«Іску-Воллей» (Тампере, Фінляндыя) – «Камунальнік» (Гродна, Беларусь) – 1:3 (17:25, 21:25, 25:23, 20:25).

 

У першай партыі дзеючы бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі хутка асвоіўся да пляцоўкі Акадэміі Платонава, зрабіў добры адрыў – 22:13 і без праблем давёў першы адрэзак да перамогі – 25:17. У другім сэце фіны ачуліся, і на паркеце разгарнулася ўпартая барацьба, якая завяршылася з рахункам 25:21 на карысць «Камунальніка». У цікавым і роўным трэцім сэце поспех усміхнуўся гасцям з Фінляндыі – 25:23. У чацвёртай партыі пры рахунку 18:18, беларускай камандзе ўдаўся вырашальны рывок – 22:18, што прынесла поспех – 25:20 у сэце і ў гульні 3:1.

 

Адзначым, што турнір па валейболе «Мемарыял Платонава» праводзіцца ў Санкт-Пецярбурзе ўжо ў пяты раз. Сёлета ў ім апроч румынскага клуба ўпершыню прымаюць удзел маскоўскае «Дынама», харкаўскі «Лакаматыў», фінскі «Іску-Воллей», валейбалісты з Екацерынбургу.

 

Даведка ТС. Вячаслаў Платонаў – выбітны трэнер, пераможца ўсіх найбуйных міжнародных турніраў, уключаючы Алімпійскія Гульні. Лепшы трэнер свету (1981, 1991). Лепшы трэнер Еўропы (1986, 1990). У 2001 годзе разам з японскім трэнерам Мацудайрай прызнаны лепшым трэнерам ХХ стагоддзя ў мужчынскім валейболе. У 2002 годзе ўведзены ў Залу Валейбольнай Славы Міжнароднай федэрацыі валейболу ЗША.