Зачаруй казкай!
З дасланых на конкурс прац будзе створаны зборнік беларускамоўных дзіцячых казак, якія затым будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы краіны.
– Ідэя выдання зборніка дзіцячых казак ўзнікла на стыку дзвюх праблем, якія нас хвалююць: жаданне дапамагчы дзецям у інтэрнатах і жаданне хоць на кропельку ўзняць прэстыж беларускай мовы – паведаміла “Твайму стылю” адна з арганізатарак конкурсу Аляксандра Літвінчук.
Дасылаць свае творы на электроную скрыню [email protected] трэба да 30 верасня.
Аўтараў лепшых казак чакаюць падарункі.