Недысцыплінаваных кіроўцаў вызначыць фотакамера

|

Адміністратыўная адказнасць за перавышэнне хуткасці, зафіксаванае фота-, кіназдымкай і відэазапісам уводзіцца ў кастрычніку.

Кіроўцы-парушальнікі, а дакладней уладальнікі транспартных сродкаў, цягам трох дзён атрымаюць па пошце пратакол, паводле якога давядзецца сплаціць штраф. У пратаколе будзе пазначацца дата і месца яго складання, прозвішча інспектара ДАІ і прыкладацца фотаздымак аўто ў момант парушэння. Прысутнасць кіроўцы пры складанні пратакола не патрабуецца. Больш за тое, інспектар не абавязаны даказваць віну кіроўцы ў перавышэнні хуткасці, калі парушэнне зафіксаванае тэхнічнымі сродкамі.

Калі ўладальнік машыны можа даказаць, што ў момант парушэння транспартны сродак выкарыстоўваўся іншай асобай, ён мае права на працягу месяца звярнуцца з пісьмовай заявай у ДАІ МУС па месцы жыхарства.