У Гродна з’явіліся ўлёткі ў падтрымку затрыманых менскіх актывістаў

Яшчэ ўчора, 9 верасня, скончыўся тэрмін зняволення анархістаў, якія напачатку былі затрыманыя 3 верасня ў сувязі з інцыдэнтам каля расейскай амбасады ў Мінску, была узбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.339. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 30 жніўня. Праз трое сутак іх вызвалілі, аднак тут жа затрымалі па ўзбуджанай крымінальнай справе за напад на будынак Федэрацыі прафсаюзаў, калі ўначы напярэдадні Першамаю было разбітае шкло ў дзвярах будынка па праспекце Пераможцаў, 21 і закінута ўнутр некалькі піратэхнічных паходняў. Тэрмін утрымання скончыўся 9 верасня, але актывістаў зноў пакінулі ў ІЧУ, аформіўшы затрыманне па падазрэнні ў здзяйсненні новага злачынства.

alt=”Image 10911″ >